🐾 CatOPDS Browser
Cover
Афiцыянтка (на белорусском языке) 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Формат: fb2Язык: beРазмер: 23 KbСкачиваний: 920
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Белая Дама: Аповесці 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час. Год издания: 1992Формат: fb2Язык: beРазмер: 1498 KbСкачиваний: 564
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Вершалинский рай 👤 Карпюк Алексей Никифорович
В романе, основанном на документальном материале, рассказывается о новоявленном "пророке" с Гродненщины, развернувшем свою деятельность на территории Западной Белоруссии, оккупированной буржуазной Польшей в 1921 - 1939 гг. Перевод: Карпюк Алексей НикифоровичГод издания: 1986Формат: fb2Язык: ruРазмер: 1476 KbСкачиваний: 895
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Вершалінскі рай 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Новая аповесць А. Карпюка — мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая была захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў. Глыбокае веданне канкрэтнага матэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказаць пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў. Год издания: 1974Формат: fb2Язык: beРазмер: 1126 KbСкачиваний: 531
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Выбраныя творы ў двух тамах (1980). Том 1 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Першы том складаюць аповесці «Данута» і «Пушчанская адысея». Аповесць «Данута» — гэта гісторыя пра каханне, якое прайшло праз выпрабаванні вялікіх і складаных падзей часу. У аповесці «Пушчанская адысея» аўтар расказвае, як яго герой уцякае з лагера смерці, як затым змагаецца ў пяртызанскім атрадзе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Год издания: 1980Формат: fb2Язык: beРазмер: 1956 KbСкачиваний: 748
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Выбраныя творы ў двух тамах (1980). Том 2 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні. «Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей. Год издания: 1980Формат: fb2Язык: beРазмер: 1295 KbСкачиваний: 500
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Выбраныя творы ў двух тамах (1991). Том 1 👤 Карпюк Алексей Никифорович
У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні. Год издания: 1991Формат: fb2Язык: beРазмер: 1535 KbСкачиваний: 563
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Выбраныя творы ў двух тамах (1991). Том 2 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам. Год издания: 1991Формат: fb2Язык: beРазмер: 1909 KbСкачиваний: 539
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Данута 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам. Год издания: 1969Формат: fb2Язык: beРазмер: 1008 KbСкачиваний: 599
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Карані 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі. Год издания: 1988Формат: fb2Язык: beРазмер: 1282 KbСкачиваний: 616
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Мая Гродзеншчына 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Малады беларускі празаік, аўтар трох аповесцей («У адным інстытуце», «Дзяўчына з Ваўкавыска», «Данута»), Аляксей Карпюк нярэдка звяртаецца і да аператыўнага жанра — нарыса. Паездкі па сёлах і гарадах Гродзеншчыны, цікавыя знаёмствы і шчырыя гутаркі з рабочымі і калгаснікамі далі магчымасць Аляксею Карпюку сабраць багаты матэрыял пра сённяшні дзень аднаго з куткоў былога заходнебеларускага краю, прыкмеціць тыя змены, якія адбыліся ў жыцці людзей за гады Савецкай улады. Год издания: 1960Формат: fb2Язык: beРазмер: 149 KbСкачиваний: 449
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Партрэт 👤 Карпюк Алексей Никифорович
У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў. У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы. Год издания: 1983Формат: fb2Язык: beРазмер: 906 KbСкачиваний: 592
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Развітанне з ілюзіямі 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той, да ўлады і ў пашану вярталіся тыя, хто ўсё жыцьцё цкаваў і зьнішчаў маральна сумленнага змарага і чалавека. У 1995 годзе рукапісы “Разьвітаньня з ілюзіямі” было вернутае дзяржвыдавецтвам без тлумачэньня прычынаў. Аднак дзякуючы сэрыі Гарадзенская бібліятэка зборнік твораў Аляксея Карпюка пабачыў сьвет у 2008 годзе. Кіраўнік гарадзенскага абласнога аддзяленьня саюзу пісьменьнікаў Беларусі, Аляксей Карпюк, разам са сваім сябрам Васілём Быкавым працягвалі змаганьне за праўду без прыгожых дамалёвак і пафасных фразаў. Менавіта гэта і закідалі “здрадніку і антысаветчыку” Карпюку. Прыродная беларускасьць Карпюка спрычынілася да таго што ў часу Перабудовы, ён быў у шэрагу беларускіх адраджэнцаў, якія прагнулі годнай і незалежнай Беларусі. Год издания: 2008Формат: epubЯзык: beРазмер: 792 KbСкачиваний: 465
EPUB Подробнее / Серии
Cover
Свежая рыба 👤 Карпюк Алексей Никифорович
Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей. Год издания: 1978Формат: fb2Язык: beРазмер: 1182 KbСкачиваний: 549
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] 👤 Карпюк Алексей Никифорович
У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след. Год издания: 1985Формат: fb2Язык: beРазмер: 1064 KbСкачиваний: 529
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии