🐾 CatOPDS Browser
Cover
Об авторе
Левановіч (Лявонаў) Леанід Кірэевіч, пісьменнік, лаўрэат Літаратурная прэміі імя Івана Мележа (1999) і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь ( 2005), нарадзіўся 14 верасня 1938 года у весцы Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці. У 1956 годзе скончыў Магілеўскае культасветвучылішча, працоўны шлях пачаў у Дзяржынску – гістарычным Койданаве, дзе у 1272 г. унук Міндоўга разбіў татарскае войска хана Балаклая. Потым працаваў дырэктарам Касцюковіцкага РДК (май 1956 – кастрычнік 1958). Служыў на Балтыйскім флоце і завочна вучыўся на журфаку БДУ (1958 – 1961). Пасля заканчэння службы перавёўся на стацыянар і ў 1963 годзе скончыў вучобу. Працаваў у газеце “Знамя юности” (1963 1965) у “Сельской газете” (1965 – 1969), у штыдневіку “ЛіМ”, у часопісе “Неман”, затым загадваў аддзелам навукі часопіса “Полымя” (1974 – 1980). У 1980 – 1982 гг. працаваў галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных передач Беларускага тэлебачання. З 1982 г. займаўся творчай працай. З 1984 па 2000 гг. — рэдактар, ст. рэдактар, загадчык рэдакцыі збору твораў выдвецтва “Мастацкая літаратура”. З 2000 г — на пенсіі. Аўтар кніг: “Зялёны трохкутнік” (1973), “Мадонна з кветкаю” (1976), “Якар надзеі” (1978), “Валанцёр свабоды” (1983), раманаў “Шчыглы” (1986), “Паводка сярод зямлі” (1989), “Дзікая ружа” (1993), зборніка аповесцяў “Вяртанне ў радыяцыю” (1997), раманаў “Сіняе лета” (2005), “Бесядзь цячэ ў акіян” (2007), “Палыновы вецер” (2009). Творы перакладзеныя на рускую, украінскую, літоўскую, казахскую, таджыцкую мовы. У 1991 г. у Маскве ў выдавецтве “Советский писатель” выйшла кніга “Якорь надежды”, часопіс “Наш Современник” друкуе апавяданні (“Казино” №12 2009, “Сериал” №12 2010). Узнагароджаны граматай Савета міністраў РБ (1998). Вядзе актыўную грамадскую работу: член бюро секцыі прозы Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік старшыні таварыства “Беларусь – Казахстан”. Ганаровы грамадзянін Касцюковіцкага раёна.
Открыть раздел
Cover
Книги по сериям
Открыть раздел
Cover
Книги вне серий
Открыть раздел
Cover
Книги по алфавиту
Открыть раздел
Cover
Книги по дате поступления
Открыть раздел