🐾 CatOPDS Browser
Cover
Рома едзе. Кніга 1 👤 Свечников Роман
Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам. “Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”. Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 625 KbСкачиваний: 975
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Рома едзе. Кніга 2 👤 Свечников Роман
У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы. Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай. Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы. Год издания: 2015Формат: fb2Язык: beРазмер: 533 KbСкачиваний: 742
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии