🐾 CatOPDS Browser
Cover
Булачка 👤 Ткачев Василь
Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне іншых, але ўзнімаюць добры гумарыстычны настрой усім нам. Чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыходзіцца. І не толькі, заўважце, беларусам. З творчасцю Васіля Ткачова могуць пазнаёміцца і рускія чытачы, і ўкраінцы, бо гумар сапраўды не мае межаў. Гумарэскі пісьменніка могуць быць выкарыстаны і ў мастацкай самадзейнасці.  Год издания: 2011Формат: fb2Язык: beРазмер: 638 KbСкачиваний: 414
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Варона 👤 Ткачев Василь
Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў.  Год издания: 2013Формат: fb2Язык: beРазмер: 999 KbСкачиваний: 537
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Высокі страх 👤 Ткачев Василь
Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых. Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 83 KbСкачиваний: 446
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Вятрак – птушка вольная 👤 Ткачев Василь
Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды.  Год издания: 2003Формат: fb2Язык: beРазмер: 784 KbСкачиваний: 485
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Дом коммуны 👤 Ткачев Василь
Новую книгу белорусского писателя составили произведения, в которых он остается верен своим главным принципам – любви к своей малой родине, к землякам, которые несут в себе свет доброты и верности, преданности родному очагу, многострадальной белорусской земле. Роман “Дом коммуны” – о прошлом и настоящем Гомеля, о Доме, в котором жили люди, жили счастливо, строили, как и все советские люди, светлое будущее… Однако настали иные времена, в Доме коммуны начинается совершенно другая жизнь, не похожая на прежнюю, и верится, что не зря герои романа сражались на полях войны, выживали в сталинских застенках, отстраивали, преодолевая холод и голод, разрушенный город… Короткие повести “Пост”, “ Участковый и фокусник”, “Игра” затрагивают непростые взаимоотношения между людьми.  Год издания: 2010Формат: fb2Язык: ruРазмер: 921 KbСкачиваний: 588
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Канфуз 👤 Ткачев Василь
Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Канфуз” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць чытачам аб такіх сустрэчах. Год издания: 2001Формат: fb2Язык: beРазмер: 48 KbСкачиваний: 487
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Пахвалі пражыты дзень 👤 Ткачев Василь
Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем сучаснасці – вось галоўае, што вызначае гэту кнігу. Год издания: 1988Формат: fb2Язык: beРазмер: 429 KbСкачиваний: 439
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Под городом Горьким 👤 Ткачев Василь
Любителям литературы хорошо знаком самобытный голос гомельского писателя Василя Ткачева. Он – автор многих книг для детей и взрослых, его произведения постоянно печатаются на страницах республиканских газет и журналов. Новую книгу писателя в переводе на русский язык составили лучшие рассказы из ранее вышедших книг «Тратнік» і “Снукер”, которые были тепло встречены белорусским читателем. Автор остается верен своей главной теме – любви и преданности своей малой родине – деревне. Его героям порой бывает скучно в повседневной жизни, им хочется чего-то светлого, необычного, таинственного, далекого. В народе таких людей называют “чудиками”, и Василь Ткачев пишет о них с любовью и теплотой, нисколько не стараясь упрекать их в своих поступках. Писатель умеет заинтриговать читателя, он создает динамичные сюжеты с элементами народного юмора, поэтому все его персонажи близки и хорошо понятны нам. Перевод: Поздняков Михаил Павлович, Костюк Наталья Вениаминовна, Зарицкая Татьяна, Глушаков Владимир Степанович, Мартыненко Татьяна, Еленевский Николай ВасильевичГод издания: 2011Формат: fb2Язык: ruРазмер: 612 KbСкачиваний: 704
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Так і жывём, брат 👤 Ткачев Василь
У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай.  Год издания: 2013Формат: fb2Язык: beРазмер: 1458 KbСкачиваний: 486
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии