🐾 CatOPDS Browser
Cover
Маёнтак Рыбы 👤 Коленда Сергей Александрович
Вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы. Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 764 KbСкачиваний: 348
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Апранутыя апавяданні 👤 Коленда Сергей Александрович
Апранутыя апавяданні — гэта мастацка-літаратурная гульня ў стылі і кірункі; гульня з метафарамі, намёкамі і цытатамі; гульня з гісторыяй, канцэптамі і геаграфіяй; гульня ў рэалізм і абсурд жыцця. Гэта праект, які «гуляе» ў літаратуру, і гульня з сумным пачаткам і (альбо) канцом і (альбо) усё зусім наадварот. Гэта аўтарская інтэрпрэтацыя, ці, калі хочаце, асабісты адказ на раман Пітэра Грынуэя «Золата». Тут адзежа становіцца здольнай на метафару, а чалавек — на перажыванні і пачуцці.Год издания: 2017Формат: epubЯзык: beРазмер: 263 KbСкачиваний: 337
EPUB Подробнее / Серии
Cover
Усё ўлічана. All inclusive 👤 Коленда Сергей Александрович
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю. Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар’ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца. Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 538 KbСкачиваний: 389
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
На крок назад, на дзень наперад 👤 Коленда Сергей Александрович
“Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой” (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы “На крок назад, на дзень наперад”, былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў водах Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й… Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца праўдай. Ёсьць рэчы, пра якія не прынята казаць услых. Ёсьць рэчы, ад якіх немагчыма пазбавіцца, не сказаўшы пра іх. Ёсьць рэчы, якія… ёсьць, нягледзячы ні на што. Год издания: 2013Формат: fb2Язык: beРазмер: 654 KbСкачиваний: 684
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии