🐾 CatOPDS Browser
Cover
Мясцовая гравітацыя 👤 Андросюк Михаил
Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў вочы, а падтрымлівае і дапамагае. Але гэта зусім не азначае, што пісьменнік згуртоўвае вакол сябе чытачоў, ўжо аддаюць перавагу не правілам, а выключэнням з правіл. Свабодны і шырокі талент яго дае нам магчымасць самім выбіраць планку, якая будзе рэгуляваць нашы адносіны да герояў. У апавяданнях Міхася Андрасюка жыццё простага чалавека... рэалізуецца з пазіцыі ўдзельніка, добразычлівага назіральніка падзей і чалавечых лёсаў, а галоўным пафасам творчасці, вызначальнай унутранай пазіцыяй “белавежца” бачыцца любоў, павага да чалавека. Прозу Міхася Андрасюка можна чытаць запар па некалькі разоў. І кожны раз хмялець ад яе з новай сілай. Год издания: 2004Формат: fb2Язык: beРазмер: 361 KbСкачиваний: 278
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Фірма 👤 Андросюк Михаил
“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару. Год издания: 2000Формат: fb2Язык: beРазмер: 357 KbСкачиваний: 288
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Белы конь 👤 Андросюк Михаил
У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс — “аповесць”, які сам Міхась спачатку абвяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі, пачуцці герояў аповесці. Чаму “сага”? Бо пачынаецца ад першых, ад раданачальнікаў (у іх асабістай інтэрпрэтацыі) і заканчваецца апошнімі, якія не далі парасткаў. І не важна, што паміж “першымі” і “апошнімі” толькі адно “калена”, важна, што ад пачатку да канца. Калі пачынаеш чытаць аповесць — “уцягвае”, што сведчыць аб мастацкасці. Андрасюк “расце”. Піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць — не ў змозе... Што ж такога ў творчасці Міхася, што і “пальцам між рэбры” і “балюча, горка”? Магчыма, здольнасць зазірнуць углыб, у самы таямнічы і прыхаваны ад самога сябе закамарак душы, убачыць і паказаць свет вачамі героя і пачуць тое, што чуе ён, што чуем мы, што баліць, і чаго змяніць — не ў змозе. Год издания: 2006Формат: fb2Язык: beРазмер: 267 KbСкачиваний: 571
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Вуліца Добрай Надзеі [зборнік] 👤 Андросюк Михаил
Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. [i]Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку[/i]Год издания: 2010Формат: fb2Язык: beРазмер: 1217 KbСкачиваний: 420
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Поўня 👤 Андросюк Михаил
Год издания: 2018Формат: pdfЯзык: beРазмер: 2281 KbСкачиваний: 243
PDF Подробнее / Серии