🐾 CatOPDS Browser
Cover
Упырхлікі 👤 Щур Максим Александрович
Андрусь Макатоўша – унікальны празаік, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі. Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур. Коротка і ёміста ён адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман – усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні са спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш». Поўны загаловак кнігі Макатоўшы выглядае вельмі інтрыгуюча: “Праўдзівае апісаньне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменьнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградка, валацугам і прайдзісьветам»Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 290 KbСкачиваний: 693
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Завяршыць гештальт 👤 Щур Максим Александрович
«Завяршыць гештальт» — дзёньнік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосьці Галяндыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Эўропы і сьвету, абмяркоўвае зь імі надзённыя пытаньні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі зь ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэньне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму зь Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцьця чакае яго ў Амстэрдаме.Год издания: 2016Формат: fb2Язык: beРазмер: 1803 KbСкачиваний: 1611
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Адрасная кніга 👤 Щур Максим Александрович
Абчытаўшыся Мантэня і Букоўскага, а таксама ўзброены абсалютнай склератычнай памяццю і google.maps, Макс Шчур робіць дзёрзкую для сваёй параўнальна неглыбокай старасці спробу аднавіць на паперы асобныя эпізоды свайго жыцця і навучання ў Менску ў 1994-1998 гг. Атрыманы ў выніку трохтыднёвага творчага запою «раман не ў прозе» ёсць своеасаблівым дадаткам да раману ў прозе «Там, дзе нас няма» (2004 г.) і адначасова водгукам на кнігу Сяргея Прылуцкага «Дзевяностыя forever». «Адрасная кніга» можа зацікавіць як старажылаў, што яшчэ памятаюць атмасферу 90-х, так і моладзь, што пра тую атмасферу, магчыма, нешта чула.Год издания: 2016Формат: fb2Язык: beРазмер: 279 KbСкачиваний: 615
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии