🐾 CatOPDS Browser
Cover
Белорусы: нация Пограничья 👤 Кравцевич Александр Константинович
В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX — начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Год издания: 2011Формат: fb2Язык: ruРазмер: 1026 KbСкачиваний: 1194
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Міндаўг 👤 Кравцевич Александр Константинович
Даследаванні гісторыкамі постацяў, а таксама лёсаў кіраўнікоў дзяржаў сталі апошнім часам надзвычай папулярнымі. Дарэчы, Беларуская гісторыя зараз таксама мае значныя зрухі ў гэтым напрамку. Да прыкладу, варта ўзгадаць асобу Міндаўга - першага князя Вялікага княства Літоўскага. Размова ідзе пра Алеся Краўцэвіча і яго кнігі "Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства". Аўтар пачынае сваё даследаванне даволі спрэчна, кажучы, што пагроза мангола-татар стала для Панямоння вельмі вялікай. Менавіта таму і быў запрошаны на княжанне ў Наваградак Міндаўг. Але адна справа - з'яўленне гістарычнай постаці, а вось зусім іншая - адпаведнасць чалавека часу і, канешне, умоваў і патрабаванняў дадзенага перыяду... Міндаўг быў адпаведнай асобай на тыя часы, кажа даследчык, ён больш ваяваў, чым кіраваў дзяржавай. Але знешнія ўмовы былі насуперак Міндаўгу. Галоўная небяспека была не з боку мангольскіх туменаў, а з боку суседняга Галіцка-Валынскага князя Данілы. Тым не менш, сын Міндаўга - Войшалк пачаў іншую справу – умацаванне дзяржавы. Тут ужо размова ідзе пра палітыка новага часу, які не ваяваў, а кіраваў. На думку аўтара, менавіта з вялікага гаспадарання сфарміраваўся на Беларусі зварот да паважанага чалавека - Спадар!Год издания: 2005Формат: pdfЯзык: beРазмер: 423 KbСкачиваний: 324
PDF Подробнее / Серии
Cover
Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага 👤 Кравцевич Александр Константинович
Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай буйнейшай з'явы ў гісторыі Беларусі - працэсу балта-славянскіх кантактаў і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента. Дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае (далей ВКЛ) не існуе ўжо больш двухсот гадоў. Але яна прысутнічае ў нашым штодзённым жыцці як з’ява: гістарычная, культурная і, нарэшце, псіхалагічная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і летувіскі народы, Вялікае Княства адыграла важную ролю ў фармаванні народа ўкраінскага. У кожным гістарычным горадзе на тэрыторыі Беларусі, Летувы, Украіны засталося шмат матэрыяльных напамінкаў аб той дзяржаве: ці то помнікі архітэктуры, ці атрыбуты матэрыяльнай культуры ў музеях або проста пад нагамі ў раскапанай камунікацыйнай траншэі. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін - так званы нацыянальны менталітэт - у цяперашніх нашчадкаў ВКЛ сягаюць карэннямі таксама туды, у больш чым пяцісотгадовую традыцыю арганізацыі жыцця федэратыўнай поліэтнічнай дзяржавы.Год издания: 1998Формат: pdfЯзык: beРазмер: 7981 KbСкачиваний: 405
PDF Подробнее / Серии
Cover
Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] 👤 Кравцевич Александр Константинович
Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе... У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве. Кніга напісана простай даступнай мовай, адрасавана школьнікам. Год издания: 1993Формат: fb2Язык: beРазмер: 261 KbСкачиваний: 1252
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии