🐾 CatOPDS Browser
Cover
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл… Формат: fb2Язык: beРазмер: 1010 KbСкачиваний: 1650Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #5
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі 👤 Рублевская Людмила Ивановна
У шостай кнізе вядомай авантурна-прыгодніцкай сагі, дзеянне якой адбываецца ў XVIII стагоддзі, мы зноў сустракаемся з улюбёнымі героямі — адважным шляхціцам Пранцішам Вырвічам і вучоным доктарам Баўтрамеем Лёднікам. Іх уцягваюць у палітычныя інтрыгі апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай. Героям давядзецца абараняць камень з кароны Карла Вялікага, вандраваць па падземнай рацэ, ажыўляць механічнага шахматыста, удзельнічаць у страшнай гульні Святога Пятра і пазнаёміцца з Чорнай Меланхоліяй. Год издания: 2020Формат: fb2Язык: beРазмер: 1474 KbСкачиваний: 623Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #6
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі. Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 1114 KbСкачиваний: 1800Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #3
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата 👤 Рублевская Людмила Ивановна
У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала». Год издания: 2016Формат: fb2Язык: beРазмер: 1128 KbСкачиваний: 1586Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #4
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Завяршальны, сёмы, раман авантурнай сагі Людмілы Рублеўскай пра прыгоды шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вучонага сябра Баўтрамея Лёдніка зноў перанясе вас ў захапляльны свет XVIII стагоддзя. Нялёгка даліся доктару Лёдніку апошнія выпрабаванні... Ці зможа амаль зламаны чалавек, які шукае ратунку ў адмаўленні ад усяго зямнога, вярнуцца ў вір палітычных інтрыгаў апошніх гадоў Рэчы Паспалітай? А трэба не толькі ратаваць сваіх блізкіх са зняволення, але і абараняць таямніцу полацкіх сутарэнняў, якую зноў хочуць прыўлашчыць хціўцы. Год издания: 2023Формат: fb2Язык: beРазмер: 1284 KbСкачиваний: 620Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #7
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега 👤 Рублевская Людмила Ивановна
У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 935 KbСкачиваний: 2197Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #1
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантуры студыёзуса Вырвіча 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай… Год издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 1405 KbСкачиваний: 1657Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча #2
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Авантюры студиозуса Вырвича 👤 Рублевская Людмила Ивановна
XVIII столетие… Время авантюристов и алхимиков, прекрасных дам и отважных рыцарей, дворцовых интриг и кровавых войн… В историко-приключенческом романе Людмилы Рублевской вы встретитесь с беглым студиозусом Менского иезуитского коллегиума Прантишем Вырвичем и доктором Балтромеем Лёдником из Полоцка, которым придётся побывать в подземельях Слуцка, Менска и Полоцка, спасти Сильфиду, покататься в железной черепахе, изобретённой Леонардо да Винчи, добыть копьё Святого Маврикия и неоднократно биться за собственную честь. Сумятица придорожной корчмы, обед у зловещего князя Геронима Радзивилла, заговор менского магистрата против другого могущественного Радзивилла – взбалмошного гуляки князя «Пане Коханку», тайна полоцкого аптекаря Лейбы… Яркий портрет эпохи, где есть место и слепому лирнику, и великому гетману, наёмнику-убийце и итальянскому оперному певцу, сестре всемогущего магната и продажному судье… Вы убедитесь, что приключения белорусских героев не менее увлекательны, чем похождения французских мушкетёров или русских гардемаринов. Год издания: 2017Формат: fb2Язык: ruРазмер: 1012 KbСкачиваний: 2147Серия: Прантиш Вырвич #2
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Адукацыя 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно – дабрыня, любоў да радзімы, дапытлівасць і адданасць гісторыі свайго краю. Тытульны верш «Адукацыя» - пра тое, як вучылі беларусаў забыць сваё, адрачыся ад веры продкаў, ад знакамітых постацяў, ад сваёй гісторыі, як убівалі ў галовы чужое бачанне свету, як насаджаюць чужую мову, адкідаючы матчыну ў катэгорыю «горшай». Верш, напісаны ў канцы 80-х мінулага стагоддзя, вельмі актуальны ў сённяшнім дні. І не толькі гэты верш «Адукацыя», а практычна ўсе, якія трапілі пад вокладку дадзенага зборніка. Год издания: 1990Формат: fb2Язык: beРазмер: 53 KbСкачиваний: 656
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Балаган 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія) Год издания: 2000Формат: fb2Язык: beРазмер: 102 KbСкачиваний: 778Серия: Анталёгія
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Геракл у Адмета 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 2019Формат: fb2Язык: ruРазмер: 27 KbСкачиваний: 797
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Дагератып 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць... Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час. Год издания: 2016Формат: fb2Язык: beРазмер: 833 KbСкачиваний: 1254
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Дети Гомункулуса 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Дзеці гамункулуса Повесть, 2000 год Перевод автора Год издания: 2000Формат: fb2Язык: ruРазмер: 150 KbСкачиваний: 958
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 1829 KbСкачиваний: 1157
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Запавет Фаўста 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 2025Формат: fb2Язык: beРазмер: 911 KbСкачиваний: 175
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Контрабандист, шпион, романист 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 2013Формат: fb2Язык: ruРазмер: 18 KbСкачиваний: 1646
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Крокі па старых лесвіцах 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 1990Формат: fb2Язык: beРазмер: 102 KbСкачиваний: 754Серия: Бібліятэка часопіса Маладосць
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Ночи на Плебанских мельницах. Старосветские мифы города Б*. Рассказы 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 2013Формат: fb2Язык: ruРазмер: 739 KbСкачиваний: 1350
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
От шляхтича Завальни до гоблина в пальто 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Статья о белорусскоязычной фантастической литературе. Год издания: 2011Формат: fb2Язык: ruРазмер: 20 KbСкачиваний: 1398
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік] 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Кінааповесць “Пад залатымі трубамі” пра род Радзівілаў, надрукаваная ў часопісе “Дзеяслоў” у 2019 г. (№99).Год издания: 2019Формат: fb2Язык: beРазмер: 212 KbСкачиваний: 646
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии