🐾 CatOPDS Browser
Cover
Балаган 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія) Год издания: 2000Формат: fb2Язык: beРазмер: 102 KbСкачиваний: 778Серия: Анталёгія
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Сэрца мармуровага анёла 👤 Рублевская Людмила Ивановна
У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за сваё каханне. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі. А гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 700 KbСкачиваний: 1053
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Дагератып 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць... Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час. Год издания: 2016Формат: fb2Язык: beРазмер: 833 KbСкачиваний: 1254
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 1829 KbСкачиваний: 1157
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Рыцари и Дамы Беларуси 👤 Рублевская Людмила Ивановна
В сборник «Рыцари и Дамы Беларуси» вошли исторические эссе писательницы Людмилы Рублевской, публиковавшиеся в авторской рубрике на страницах газеты «СБ — Беларусь сегодня». В этих увлекательных текстах читатель встретится со многими известными и малоизвестными персонажами отечественной истории, убедится, что в ней хватает сюжетов, не менее захватывающих, чем те, что использовал Шекспир, на основе которых создавали свои романы Вальтер Скотт, Александр Дюма-отец и Генрик Сенкевич. Год издания: 2013Формат: fb2Язык: ruРазмер: 857 KbСкачиваний: 2228
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Я - мінчанін 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Я правяду цябе па сваім родным горадзе, дружа… Магчыма, гэта і твой родны горад, і ты таксама можаш з гордасцю сказаць: “Я – мінчанін”. І нават калі гэта не так, павер: гэты горад – самы прыгожы ў свеце. Ты можаш запярэчыць мне: на свеце столькі гарадоў большых і старажытнейшых, дзе ёсць хмарачосы ў сотні паверхаў і помнікі гісторыі, збудаваныя тады, калі на берагах Свіслачы толькі пракаветныя сосны гайдалі на сівым галлі беларускае сонца… Ці ведаеш ты сапраўднае аблічча свайго горада? Ці здагадваешся, што хаваецца пад шэрай роўняддзю асфальту, за каменнымі фасадамі дамоў, у карункавым прыцемку паркаў, памяць пра якія легенды там жыве? Гісторыя была да нас нялітасцівай. Наш горад шмат разоў знішчалі ворагі. Нават не часткова – цалкам, бязлітасна, так, каб не адрадзіўся… А ён адраджаўся. Нашы продкі прыходзілі на гэтае месца і адбудоўвалі дамы і храмы, млыны і бровары, брукавалі вуліцы і ладзілі кірмашы… Але мала, да крыўднага мала што засталося, каб сведчыць нам аб былых часах, аб слаўнай гісторыі Мінску. Здаралася, самі гараджане не надта дбалі аб захаванні старажытнага аблічча свайго горада – і такое больш не павінна паўтарыцца. Столькі герояў на працягу стагоддзяў гінула, каб на гэтым месцы квітнеў горад… Забыць сваю гісторыю – здрадзіць іх памяці. Так давай жа пройдземся па драўляных насцілах, па бруку і па асфальце Мінску. І горад адкрые свае таямніцы. Год издания: 2003Формат: fb2Язык: beРазмер: 210 KbСкачиваний: 1155
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Скокі смерці 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў. Год издания: 2013Формат: fb2Язык: beРазмер: 643 KbСкачиваний: 1140
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Янук, рыцар Мятлушкі 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Людміла Рублеўская — беларуская пісьменніца, нарадзілася ў 1965 г. у. Мінску. Пасля сканчэння архітэктурна-будаўнічага тэхнікума вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага на аддзяленні паэзіі, скончыла філфак БДУ. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, твораў для дзяцей, а таксама ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства. Драматычныя творы пісьменніцы друкаваліся ў літаратурных выданнях, ставіліся на сцэнах народных і прафесійных тэатраў. Па драматычнай паэме «Апошняя з Алелькавічаў» зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні (1999 г., рэж. Ул. Луцкі). П’еса «Янук, рыцар Мятлушкі» напісана ў 1994 г. Пастаўлена на сцэне Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск, рэж. Ул. Баркоўскі, пад назвай «Прыгоды вандроўнага рыцара»). Прэм’ера адбылася ў траўні 2002 г. Год издания: 2009Формат: fb2Язык: beРазмер: 68 KbСкачиваний: 943
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Контрабандист, шпион, романист 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 2013Формат: fb2Язык: ruРазмер: 18 KbСкачиваний: 1646
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Сутарэнні Ромула 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Год издания: 2010Формат: fb2Язык: beРазмер: 947 KbСкачиваний: 1155
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Сэрца мармуровага анёла. Пярсцёнак апошняга імператара. Апавяданні 👤 Рублевская Людмила Ивановна
У кнігу Людмілы Рублеўскай увайшлі прыгодніцкія, дэтэктыўныя і фантастычныя творы. Фантазія аўтара пераносіць чытача то ў таямнічыя старасвецкія маёнткі, дзе жывуць ваўкалакі і захоўваюцца пёры сініх птушак, то ў сучасны студэнцкі інтэрнат для будучых мастакоў, дзе таксама ёсць месца таямніцы і рамантычнаму каханню, то ў фантастычны горад Б*, дзе пераплятаюцца антычныя міфы і беларуская гісторыя. Героям твораў даводзіцца праходзіць праз нялёгкія выпрабаванні, але вернасць, мужнасць і сумленнасць заўсёды перамагаюць хцівасць і падступнасць. Важнае месца ў прозе Л. Рублеўскай займаюць рамантычная гісторыя Беларусі і выхаванне любові да Радзімы. Змест: Аповесці Пярсцёнак апошняга імператара Сэрца мармуровага анёла Апавяданні Старасвецкія міфы горада Б* Шляхецкія апавяданні Дыярыуш пані Жаніх панны Данусі Жалезная кнопка Мастак: А. I. Карповіч Год издания: 2003Формат: fb2Язык: beРазмер: 1857 KbСкачиваний: 2223
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии