🐾 CatOPDS Browser
Cover
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II 👤 Короткевич Владимир Семёнович
Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй. Год издания: 1995Формат: fb2Язык: beРазмер: 1428 KbСкачиваний: 5027Серия: Каласы пад сярпом тваiм (версii) #2
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Лісце каштанаў 👤 Короткевич Владимир Семёнович
Аўтабіяграфічная аповесць самага знакавага і сімвалічнага беларускага празаіка, Уладзіміра Караткевіча. Дадзены твор — гэта гісторыя жыцця падлеткаў падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Гісторыя кахання, нянавісці і змагання за сябе і за сваіх таварышаў. Аповесць рэкамендуецца да чытання падлеткам, асабліва тым з іх, хто расчараваўся ў сяброўстве, справядлівасці і высокіх чалавечых ідэалах. Разгар лета 1944 года. У вызвалены, разбураны Кіеў прыязджае 14-гадовы беларускі хлапчук Васілька са сваім дзядзькам і іншымі родзічамі. Хлопец перажыў многія цяжкасці і небяспекі вайны, але гэтым летам ён прадстаўлены сам сабе, і ў яго з’яўляецца непаўторная раней ці пазней свабода! У панішчаным, галодным горадзе амаль няма дзяцей і падлеткаў. Аднак у хуткім часе ён знаёміцца з кампаніяй аднагодкаў з яго раёну: Раланд, «атаман гвардыі», Багдан, Яўген і вёрткая, назойлівая Нонка, непажаданы, але нязменны хвост мужчынскай кампаніі. Год издания: 1989Формат: fb2Язык: beРазмер: 360 KbСкачиваний: 3510
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Фаўст 👤 Гёте Иоганн Вольфганг
Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова. «Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці. А. С. Пушкін Перевод: Сёмуха Василий СергеевичГод издания: 1996Формат: fb2Язык: beРазмер: 1346 KbСкачиваний: 3127
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Навелы 👤 Цвейг Стефан
У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942). Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак. Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў Перевод: Сёмуха Василий Сергеевич, Чепага ВладимирГод издания: 1996Формат: fb2Язык: beРазмер: 1966 KbСкачиваний: 2655
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Вайна сусветаў [The War of the Worlds — be] 👤 Уэллс Герберт
Перевод: Тамашэвіч В.Год издания: 1997Формат: fb2Язык: beРазмер: 526 KbСкачиваний: 2602
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Хатынская аповесць 👤 Адамович Алесь
Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка. Год издания: 1989Формат: fb2Язык: beРазмер: 920 KbСкачиваний: 1629
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Выбранае 👤 Быков Василь
У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу. Год издания: 2001Формат: fb2Язык: beРазмер: 1534 KbСкачиваний: 1508Серия: Васіль Быкаў (зборы)
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Хто смяецца апошнім 👤 Крапива Кондрат Кондратьевич
Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні. Год издания: 2010Формат: fb2Язык: beРазмер: 291 KbСкачиваний: 1453
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Пярсцёнак Лёвеншольдаў 👤 Лагерлеф Сельма
Перевод: Позняков МихаилГод издания: 1997Формат: fb2Язык: beРазмер: 313 KbСкачиваний: 1404
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Зацюканы апостал 👤 Макаёнок Андрей Егорович
У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх… Год издания: 2009Формат: fb2Язык: beРазмер: 247 KbСкачиваний: 1335
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Паляўнічы 👤 Олдридж Джеймс
Перевод: Бутевич Анатолий ИвановичГод издания: 1996Формат: fb2Язык: beРазмер: 697 KbСкачиваний: 1245
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Тры жыцці княгіні Рагнеды 👤 Тарасов Константин Иванович
Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры. Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады. Год издания: 1997Формат: fb2Язык: beРазмер: 1381 KbСкачиваний: 1163
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Пагарэльцы 👤 Макаёнок Андрей Егорович
У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз дваццаць гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць… Год издания: 2009Формат: fb2Язык: beРазмер: 242 KbСкачиваний: 1101
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Ваўчыная яма [на беларускай мове] 👤 Быков Василь
Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць «Ваўчыная яма». Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата — галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць. «Ваўчыная яма» — твор гуманістычны, але адначасова і анты-чалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы — чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: «…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў». Год издания: 2001Формат: fb2Язык: beРазмер: 282 KbСкачиваний: 1098
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Петраград — Брэст [на беларускай мове] 👤 Шамякин Иван Петрович
Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас. Год издания: 1991Формат: fb2Язык: beРазмер: 1801 KbСкачиваний: 1078
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Тры жыцці княгіні Рагнеды 👤 Тарасов Константин Иванович
Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры. Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады. Год издания: 1997Формат: fb2Язык: beРазмер: 476 KbСкачиваний: 977
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Янук, рыцар Мятлушкі 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Людміла Рублеўская — беларуская пісьменніца, нарадзілася ў 1965 г. у. Мінску. Пасля сканчэння архітэктурна-будаўнічага тэхнікума вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага на аддзяленні паэзіі, скончыла філфак БДУ. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, твораў для дзяцей, а таксама ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства. Драматычныя творы пісьменніцы друкаваліся ў літаратурных выданнях, ставіліся на сцэнах народных і прафесійных тэатраў. Па драматычнай паэме «Апошняя з Алелькавічаў» зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні (1999 г., рэж. Ул. Луцкі). П’еса «Янук, рыцар Мятлушкі» напісана ў 1994 г. Пастаўлена на сцэне Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск, рэж. Ул. Баркоўскі, пад назвай «Прыгоды вандроўнага рыцара»). Прэм’ера адбылася ў траўні 2002 г. Год издания: 2009Формат: fb2Язык: beРазмер: 68 KbСкачиваний: 943
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Новыя прыгоды Несцеркі 👤 Бутромеев Владимир Петрович
Уладзімір Бутрамееў віртуозна адраджае дух народнага тэатра ў камедыі «Новыя прыгоды Несцеркі». Легендарны беларускі трыкстар, вечны вандроўнік і балака Несцерка трапляе ў ціхае мястэчка, што віруе жарсцямі. Малады пан Пшэбыеўскі, які прыехаў з Варшавы, з дапамогай пазыковай распіскі хоча жаніцца на дачцэ былога пісара, красуні Кацярыне. Бургамістр употай завітвае да маладой удавы Маланні, а яго законная жонка Брындзюкоўна ўжо точыць нож... У гэтай заблытанай гісторыі, дзе перапляліся каханне, прагнасць, дурасць і прага ўлады, толькі Несцерка са сваёй невычарпальнай кемлівасцю можа аднавіць справядлівасць, зладзіць шчаслівую пару і ўладкаваць для ўсіх грандыёзнае і павучальнае вяселле. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 388 KbСкачиваний: 941
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Страсці па Аўдзею 👤 Бутромеев Владимир Петрович
Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва пьесы. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 289 KbСкачиваний: 910
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Міласць князя Гераніма 👤 Орлов Владимир Алексеевич
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. Год издания: 1993Формат: fb2Язык: beРазмер: 1001 KbСкачиваний: 874
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии