🐾 CatOPDS Browser
Cover
Архіпелаг Беларусь 👤 Акудович Валентин Васильевич
Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь. Год издания: 2010Формат: fb2Язык: beРазмер: 746 KbСкачиваний: 1297
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
П'яўка 👤 Станкевич Юрий
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.Год издания: 2010Формат: fb2Язык: beРазмер: 1169 KbСкачиваний: 952
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Рэканструкцыя неба 👤 Гапеева Вольга
Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане (патрэбнае падкрэсліць)” дэманструе ў тэксце сітуацыю незавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёй сэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны”. Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле "марцыпанавы сьнег", а восеньню "газэты адлятаюць у вырай". І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца "рэканструкцыя неба". Год издания: 2003Формат: fb2Язык: beРазмер: 382 KbСкачиваний: 738Серия: Другі Фронт Мастацтваў
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Стапеліі [зборнік] 👤 Жыбуль Віктар
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля (“Прыкры крык”, “Дыяфрагма”) гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі — паўднёваафрыканскія кветкі, “вельмі эстэтычныя” з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса.Год издания: 2012Формат: epubЯзык: beРазмер: 213 KbСкачиваний: 583Серия: Другі Фронт Мастацтваў
EPUB Подробнее / Серии