🐾 CatOPDS Browser
Cover
Мяжа 👤 Федоренко Андрей Михайлович
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці. Год издания: 2011Формат: fb2Язык: beРазмер: 1045 KbСкачиваний: 793
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Пастка для рэха 👤 Паплаўскі Алесь
«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду. Год издания: 2009Формат: fb2Язык: beРазмер: 1116 KbСкачиваний: 470
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии