🐾 CatOPDS Browser
Cover
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула 👤 Рублевская Людмила Ивановна
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 1829 KbСкачиваний: 1157
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Прыгоды Шэрлака Холмса [зборнік] 👤 Конан Дойль Артур
«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру. Перевод: перевод КоллективныйГод издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 1116 KbСкачиваний: 983
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Цэнтр Еўропы 👤 Некляев Владимир Прокофьевич
Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Год издания: 2009Формат: fb2Язык: beРазмер: 1382 KbСкачиваний: 828
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Воляй абраны. Дамова на спакусу 👤 Бароўскі Анатоль
У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту. Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 2742 KbСкачиваний: 770Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Сакрамэнта 👤 Багданава Галіна
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго вы ўсе крычыце?! — усміхаўся ён у вусы. — Сёння ж ва ўсіх вас свята. Сёння ж для кожнай з вас самы радасны і сонечны дзень. У вашых сем’ях у гэты дзень цяпер тогод будзе свята. Год издания: 2010Формат: fb2Язык: beРазмер: 964 KbСкачиваний: 708Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Вужык. Голуб на плячы. Дак 👤 Бароўскі Анатоль
Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў...  Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 3125 KbСкачиваний: 704
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Ген зямлі [litres] 👤 Длатовская Алина
У сусвеце, дзе некалькі краін аб’ядналіся ў звышдзяржаву, пануе ідэалогія адзінай культуры. Адмысловая арганізацыя «С.О.Н.» займаецца знішчэннем помнікаў самабытных культур, каб змяніць гісторыю. Аднак тыя, хто сутыкаецца са згубленай мовай сваёй краіны, пераходзяць на яе і становяцца носьбітамі звышздольнасцяў. Нібы мова здольная змяніць генетычны код. У Мінску такія людзі стварылі падпольнае аб’яднанне «Лабірынт», каб ратаваць спадчыну беларусаў ад сістэмы з дапамогай уласных здольнасцяў. Але ці праўда выклікае забытая мова мутацыі, а не нешта яшчэ? Ці не блукае ў Лабірынце шпіён? І што рабіць, калі блізіцца ноч і «С.О.Н.» ахоплівае розум? Год издания: 2017Формат: fb2Язык: beРазмер: 592 KbСкачиваний: 454Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Непамяркоўныя 👤 Маракоў Леанід Змітравіч
Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню… Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку Год издания: 2012Формат: fb2Язык: beРазмер: 795 KbСкачиваний: 480
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии