🐾 CatOPDS Browser
Cover
Маска Чырвонае Смерці [зборнік litres] 👤 По Эдгар Аллан
У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку, а таксама вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». У другое выданне ўвайшлі чатыры новыя пераклады апавяданняў Э. По: «Метцэнгерштэйн», «Востраў феі», «Скрадзены ліст» і «Ты – той чалавек!». [b]Другое выданне, папраўленае і дапоўненае.[/b] Перевод: перевод КоллективныйГод издания: 2016Формат: fb2Язык: beРазмер: 1740 KbСкачиваний: 3143
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Кліч Ктулху [зборнік litres] 👤 Лавкрафт Говард
Говард Філіпс Лаўкрафт (1890–1937) – амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр – лаўкрафтаўскія жахі. У кнігу ўключаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як «Кліч Ктулху» (які лёг у аснову «міфаў Ктулху»), «Пацукі ў сценах», «Стоены жах», «Ганчак», «Герберт Ўэст, рэаніматар» і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці. Перевод: Гуринович Владислава, Донаў Павел П., Кудраўцаў Алесь Ю.Год издания: 2017Формат: fb2Язык: beРазмер: 1054 KbСкачиваний: 1049
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Прыгоды Шэрлака Холмса [зборнік] 👤 Конан Дойль Артур
«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру. Перевод: перевод КоллективныйГод издания: 2014Формат: fb2Язык: beРазмер: 1116 KbСкачиваний: 983
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Знак чатырох [litres] 👤 Конан Дойль Артур
У кнігу ўвайшла аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890). Гэтая аповесць адкрывае дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і дае хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Твор выходзіць па-беларуску ўпершыню. Перевод: Маціеўская Кацярына С., Янкута Анна ВалерьевнаГод издания: 2017Формат: fb2Язык: beРазмер: 537 KbСкачиваний: 848
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Нататкі пра Шэрлака Холмса [зборнік] 👤 Конан Дойль Артур
«Нататкі пра Шэрлака Холмса» – зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля «Прыгодаў Шэрлака Холмса». Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса – так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці – апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле. Перевод: перевод КоллективныйГод издания: 2015Формат: fb2Язык: beРазмер: 1031 KbСкачиваний: 815
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии