🐾 CatOPDS Browser
Cover
Каханне падчас халеры [El Amor En Los Tiempos Del Cólera - be] 👤 Маркес Габриэль Гарсия
Раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе. Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася. «Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times вядомы амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан. Габрыель Гарсія Маркес лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» у сусветнай літаратуры. Самыя вядомыя яго творы — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў самоты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985). Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце за апошнія пяцьдзясят гадоў.Перевод: Шерман КарлосГод издания: 2017Формат: epubЯзык: beРазмер: 578 KbСкачиваний: 1468
EPUB Подробнее / Серии
Cover
Смерць у Венецыі [зборнік] 👤 Манн Томас
Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе. Перевод: Попкович Владимир АнтоновичГод издания: 2018Формат: fb2Язык: beРазмер: 1558 KbСкачиваний: 748
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Голад (зборнік) 👤 Гамсун Кнут
У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць… Перевод: Борщевский Леонид Петрович, Ёхансэн ЛідыяГод издания: 2017Формат: fb2Язык: beРазмер: 1283 KbСкачиваний: 668
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии
Cover
Праведная галеча 👤 Силланпя Франс Эмиль
Франс Эміль Сіланпя – адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы – ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі». «Праведная галеча» – гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека». Перевод: Лапатка ЯкубГод издания: 2020Формат: fb2Язык: beРазмер: 798 KbСкачиваний: 653Серия: Noblesse Oblige
FB2 Скачать Скачать EPUB MOBI Подробнее / Серии